Каляды будуць цёплыя з мокрым снегам і дажджом


Тэмпература паветра на выходных будзе на 3-5 градусаў вышэй за норму.

Захаваецца сырое, пахмурнае і цёплае не па сезону надворʼе. Напачатку наступнага тыдня ўзмоцніцца вецер з парывамі да 20 м/с.

Сёння 24 снежня ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, па поўначы парывы ​​да 12 м/с. Тэмпература ўдзень – ад -2 да +3 градусаў.

У Менску не прадбачыцца істотных ападкаў, але будзе слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с. Тэмпература ўдзень – каля 0.

На Каляды 25 снежня ўдзень чакаецца ад – 2 да + 4 градусаў. Уначы – ад -3 да плюс +3, па краіне пройдзе мокры снег і дождж. У Менску таксама прагназуюцца ападкі, цягам дня тэмпература паветра каля 0.

ДР belsat.eu  паводле belta.by

Стужка навінаў