Каля Скідзелю сутыкнуліся Audi з МАЗам, а побач перавярнуўся трактар


Сурʼёзная аварыя здарылася на двухпалоснай дарозе каля Скідзелю (кірунак на Лунно).

На дарозе перавёрнуты трактар з цыстэрнай, а ў пятнаццаці метрах Audi і МАЗ, якія сутыкнуліся лоб у лоб. У Audi вырвала рухавік, ён ляжыць непадалёк ад аўтамабіля, – паведаміў адзін з чытачоў рэсурсу autogrodno.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе ўдзельнікі ДТЗ жывыя. Кіроўцу Audi шпіталізавалі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў