Каля помніка загінулым міліцыянтам усталявалі партрэт Юрыя Захаранкі (ФОТАФАКТ)


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”185294″ img_size=”large”][vc_column_text]

«У 17 гадавіну знікнення генерала Захаранка ля памятнага знаку «загінулым падчас выканання службовых абавязкаў» усталявалі партрэт Юрыя Мікалаевіча з надпісам «Мы памятаем» і запалілі лампаду», – напісаў у сваім «Facebookʼу» актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Глядзіце таксама >>> Апошні выступ Юрыя Захаранкі ў Вярхоўнай Радзе

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у ліпені 1994 года і пасля перамогі Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў. У кастрычніку 1995 года Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі ды звольнены з МУСу нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы.

Былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка бясследна знік 17 гадоў таму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў