Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.
А 12:00 на плошчы Перамогі адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў, а з 21:30 да 23:00 там жа пройдзе гала-канцэрт.
Праз гэта з 10:00 да заканчэння ранішніх мерапрыемстваў, а таксама з 17:00 да заканчэння вячэрніх мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы гораду будуць уведзеныя часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту па праспекце Незалежнасці (ад вуліцы Я. Купалы да вуліцы Казлова), па вуліцы Захарава (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Першамайскай) і па вуліцы Кісялёва (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Чырвонай).
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам планаваць свой маршрут з улікам гэтай інфармацыі.