Каля будынку КГБ і ноччу ў Курапатах: як сёлета ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

video


80 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва.

Тры чвэрці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў было рэпрэсавана ў часы сталінскага тэрору. Пад каток сталінскага тэрору трапілі святары, шмат настаўнікаў, большасць беларускіх навукоўцаў.

Спіс дзеячаў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 года.

29 кастрычніка ў Менску пройдзе некалькі акцыяў.

А 16:40 у Галерэі TUT.BY прагучыць беларускамоўны пераклад раману Аляксандра Пушкіна «Евгений Онегин», які зрабіў расстраляны ў 1937 годзе паэт і перакладчык Алесь Дудар.

А 19:00 каля цэнтральнага ўваходу ў будынак КГБ пройдзе акцыя, ініцыяваная лідэрам БНК Міколам Статкевічам.

Ад 20:00 і да раніцы ва ўрочышчы Курапаты «Малады фронт» ладзіць чытанні твораў беларускіх паэтаў, растраляных у 1937 годзе.

А 19:25 у нашым эфіры глядзіце прэм’еру кінастужкі «Зніклая паэзія» з цыклу «Невядомая Беларусь».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары