Каля будынку КДБ апазіцыя зладзіла акцыю памяці


У дзень Кастрычніцкага перавароту пратэстоўцы згадалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Акцыя пачалася а 12:00 каля цэнтральнага будынку КДБ на пр.Незалежнасці ў Менску. Першапачаткова планавалася, што гэта будзе марш уздоўж праспекту, пасля арганізатары сышліся на варыянце мітынгу каля самога будынку.

12:30

Акцыя скончылася. Міліцыя склала пратаколы на ўсіх, хто браў у ёй удзел. Юрась Губарэвіч з Руху «За Свабоду» абвясціў пра пачатак збору подпісаў за перайменаванне вуліцаў, названых у гонар камуністычных дзеячаў.

img_0987
img_0989

12:20

Ккаля КДБ сабралася каля 60 асобаў. Сярод іх 20 удзельнікаў, а астатнія журналісты і сілавікі. На прыступках будынку актывісты паставілі партрэты ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Некаторыя трымаюць у руках партрэты зніклых беларускіх палітыкаў. Міліцыя складае пратаколы.

12:00

Прадстаўнікоў спецслужбаў тут больш, чымся ўдзельнікаў акцыі. Да будынку КДБ прыйшлі прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Удзельнікі акцыі запалілі знічы і зачыталі зварот пісьменніка Васіля Быкава з канца 80-ых, які быў прысвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, перадае наш карэспандэнт з Менску.

img_0985

Нагадаем, што мінулая акцыя памяці ля прыступак Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, якая прайшла 29 кастрычніка, скончылася затрыманнямі пяці актывістаў.

АК, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары