Каля амбасады Беларусі ў Бруселі прайшоў пікет дзеля падтрымання палітзняволеных


Дзяніс Казакевіч

Акцыя адбылася 10 ліпеня пры інфармацыйнай падтрымцы руху салідарнасці «Разам».

Актывісты патрабавалі свабоды для палітычных вязняў у Беларусі.

Акцыя ў Бруселі

Мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў. Пры сабе ўдзельнікі акцыі мелі фатаграфіі зняволеных і плакаты з іх імёнамі.

Адзін з арганізатараў пікету Дзяніс Казакевіч перадаў амбасадару зварот і папрасіў Аляксандра Міхневіча выступіць з заявай, якая асуджае парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, фальсіфікацыю выбараў ды іншыя супрацьпраўныя дзеянні беларускіх уладаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары