Каля 350 чалавек загінулі ў выніку землятрусу на мяжы Ірану і Іраку


На захадзе Ірану ў выніку землятрусу магнітудай 7,3 загінула больш за 300 чалавек. Не менш за 6.600 чалавек атрымалі раненні. Мясцовыя ўлады заяўляюць, што колькасць загінулых будзе расці, бо пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

Паводле мясцовых СМІ, у Ірану загінулі 348 чалавек. Курдскія медыкі заяўляюць, што, па меншай меры, 6 чалавек былі забітыя ў Іраку і яшчэ 68 атрымалі раненні.

Землятрус адбыўся ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Халабджы ў Іракскім Курдыстане, недалёка ад паўночна-ўсходняй мяжы з Іранам. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турэччыне, Ізраілі і Кувейце.

Больш за ўсё ад землятрусу пацярпелі жыхары Ірану. Шмат забітых і параненых у іранскім горадзе Сарпол-э Захаб, прыкладна ў 15 кіламетрах ад мяжы.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў