Каля 20 чалавек з коньмі хацелі прарвацца праз беларускую мяжу


З боку Украіны коннікі ўрываліся ў Беларусь. Скончылася стралянінай.

Інцыдэнт адбыўся ноччу на ўчастку Пінскага памежнага атраду ў Кобрынскім раёне.

«У адказ на агрэсіўныя дзеянні парушальнікаў у дачыненні да памежнікаў, якія ўсталі ў іх на шляху, была ўжытая табельная зброя», – распавядаюць у прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэту. І дадаюць, што сярод парушальнікаў, магчыма, ёсць параненыя – пра гэта сведчаць сляды.

З нагоды інцыдэнту сумесна з украінскімі памежнікамі распачатае расследаванне. Неўзабаве можа быць распачатая і крымінальная справа.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў