Каля 100 баевікоў тры гадзіны атакавалі пазіцыі ўкраінскіх войскаў пад Шчасцем


Цягам мінулых содняў зафіксавана больш за 80 абстрэлаў сілаў Антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Двойчы абаронцы Украіны адбівалі атакі расейскіх наймітаў. Гэта адбылося паблізу гарадоў Шчасце і Аўдзееўка», – гаворыцца ў паведамленні.

Учора, ад 18:00 да 24:00 гадзіны, баевікі абстралялі з гармат і мінамётаў украінскія пазіцыі і ў іншых раёнах, інфармуе unian.net.

Пад агнявым прыкрыццём 120-ці і 82-мм мінамётаў і танка, расейскія найміты атакавалі пазіцыі сіл Антытэрарыстычнай аперацыі паблізу гораду Шчасце. «Атрад прарасейскіх бандфармаванняў налічваў каля 100 чалавек. Бой доўжыўся амаль тры гадзіны. Супернік, нясучы страты, адступіў», – распавялі ў прэс-цэнтры.

Згодна з паведамленнем, увечары ў раёне гораду Аўдзееўка каля 30 баевікоў спрабавала захапіць апорны пункт нашых войскаў. Атрымаўшы адпор ад украінскіх вайсковых, бандыцкая група знікла.

Украінскія войскі страт у баявых сутыкненнях пад Шчасцем і Аўдзееўкай не панеслі.

Сілы АТА не паддаюцца на правакацыі ворага ды моцна трымаюць абарону па ўсёй лініі размежавання.

МЯ, паводле unian.net

Стужка навінаў