Кальварыйскія могілкі свяціліся ўсю ноч


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”387664″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У Беларусі адзначаюць Дзяды.

Гэтае свята з народнага календара звязанае з памінаннем продкаў, і адзначаецца некалькі разоў на год. Найважнейшыя – Восеньскія – сёння, 2 лістапада (але і гэта не правіла: у розных рэгіёнах Беларусі дзень можа быць іншы).[/vc_column_text][vc_single_image image=”387620″ img_size=”large”][vc_column_text]Увечары перад Дзядамі вернікі ідуць на могілкі, каб паставіць там знічы за памерлых. Гэтая ілюмінацыя свеціць потым да ранку.

Як выглядалі Кальварыйскія могілкі ў Менскі сёння ўночы – глядзіце ў замалёўцы нашага фотакарэспандэнта на высокім ISO.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]

Святыя Дзяды, ляціце сюды!

На Дзяды беларусы мыліся ў лазні і пакідалі крыху вады і венік для Дзядоў. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалі вячэру. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”387656″ img_size=”large”][vc_column_text]У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчыняў вокны і дзверы і клікаў па імёнах продкаў.

Стужка навінаў