Калос на гліняных нагах, але з ядравай дубінаю. На што здольнае расейскае войска?


Паветраныя сілы расейскага войска сёлета згубілі ў катастрофах шэсць баявых самалётаў. Ва ўсіх шасці выпадках прычынамі аварый сталі былі тэхнічныя праблемы. Ці гэта сведчыць пра слабасць расейскага войска?

«Войска для парадаў і лакальных баёў»

Былы вайсковец Сяргей Вазняк перакананы, што сёння расейскае войска паводле падрыхтоўкі і тэхнічнага забеспячэння – вельмі неаднароднае.

Расея мае некалькі дзеяздольнх сучасных вайсковых частак. У асноўным гэта часткі спецыяльнага прызначэння, паветрана-дэсантныя войскі ды часткі спецназу Галоўнага выведнага Упраўлення Генштабу. Гэтыя часткі здольныя выконваць баявыя задачы. Што да рэшты расейскага войска – такое адчуванне, што яны небоездольныя», – падкрэслівае Вазянк.

І ў якасці прыкладу прыводзіць апошнія падзеі на Данбасе.

Ва Украіне расейскі спецназ мог паваяваць і здабыць лакальныя перамогі. Але нават фактычна неіснуючае, па-сутнасці, разабранае ўкраінскае войска – з ім нічога зрабіць яны не змаглі. У Расеі вялікія праблемы з наяўнасцю баяздольных частак. Для парадаў – хапае, для вырашэння дробных лакальных задач ёсць часткі, але для вялікай вайны Расея войска не мае», – мяркуе Сяргей Вазняк.

Чытайце таксама >>>>> Бранятанкавы кулак Пуціна: сакрэтныя тэхналогіі і паказуха

«Авіякатастрофы – гэта натуральна»

Самалёты сталі часцей падаць таму што сталі часцей лётаць. Пра гэта гаворыць Аляксандр Храмчыхін, намеснік дырэктара інстытуту палітычнага і вайсковага аналізу (Масква).

«Расейскае войска цяпер прыходзіць у норму і пачынае станавіцца такім, якім яно мусіць быць. Гэта не можа не выклікаць, напрыклад, рост колькасці авіякатастрофаў. Гэта натуральна, улічваючы рэзкую інтэнсіфікацыю падрыхтоўкі. Гавораць пра «бразгатанне зброяй» і «частыя трагедыі» – але гэта прапагандысцкія штампы», – падкрэсліў эксперт у размове з «Белсатам».

Што да стратаў сярод вайскоўцаў у мірны час, Храмчыхін перакананы, што гэта натуральна «для любога войска, якое хоць неяк функцыянуе». Большасць такіх стратаў звязаныя з неасцярожным карыстаннем зброяй ды ДТЗ.

Без грошай, але з ядравай зброяй

Патэнцыял расейскага войска і галоўнага «патэнцыйнага праціўніка» – ЗША – непараўнальныя.

Паводле Сяргея Вазняка, галоўная праблема расейскага войска – недастатковае фінансаванне. «За 15 гадоў, пакуль былі шальныя нафтадолары, падцягнулі заробкі афіцэрам, трошку абнавілі парк тэхнікі. Але цяпер гэтыя часы скончыліся і ўпершыню сёлета скарачаюць выдаткі на абарону, чаго пры Пуціне раней ніколі не было», – падкрэслівае суразмоўца.

На ягоную думку, цяпер Расейскае кіраўніцтва змушанае рабіць стаўку на ядравую зброю. «Гэта адзінае, што сёння можа гарантаваць Расеі бяспеку», – гаворыць Вазняк.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары