Каліфарнійскія забойцы выказалі падтрымку «Ісламскай дзяржаве» праз «Facebook»


Сямейная пара, якая застрэліла 14 чалавек, прысягнула на вернасць лідару ісламскіх баевікоў Абу Бакр аль-Багдадзі. Пра гэта ў суботу паведаміў амерыканскі тэлеканал CNN.

Just In: Investigators believe San Bernardino female attacker Tashfeen Malik posted on Facebook as the attack was…

Posted by CNN International on Friday, December 4, 2015

Нагадаем, што 2 лістапада 28-гадовы Саід Фарук і 27-гадовая Тэшфін Малік (напярэдадні тэракту выказала падтрымку «Ісламскай дзяржаве» праз «Facebook») здзейснілі напад на цэнтр дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў горадзе Сан-Бернардына (штат Каліфорнія). Нападнікі былі мужам і жонкай. Сямейная пара ўварвалася ў будынак і адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі. У выніку атакі 14 асобаў загінула, 21 – атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Нападнікаў забілі падчас паліцэйскай спецаперацыі. У іх засталася шасцімесячная дачка.

Намеснік кіраўніка аддзялення Федэральнага бюро расследаванняў ЗША ў Лос-Анджэлесе Дэвід Боўдіч назваў каліфарнійскі расстрэл «актам тэрарызму».

Напад стаў самым крывавым інцыдэнтам у ЗША з ужываннем агнястрэльнай зброі з 14 снежня 2012 года, калі 20-гадовы Адам Лэнза расстраляў 26 чалавек у школе ў штаце Канэктыкут.

ЮВ, belsat.eu, паводле cnn.com

Стужка навінаў