Калі Пуцін жартаваў, публіка ўстала. Відэафакт


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін жартаваў на сцэне падчас святкавання ў Крамлі 55-годдзя Клубу вясёлых і знаходлівых.

Кіраўнік Расеі нагадаў, што ў 1970-х гадах гульцам забаранялі выходзіць на сцэну з барадой праз падабенства да Карла Маркса. «А цяпер палова тут з барадой», – заўважыў Пуцін, выклікаўшы выбух смеху.

Пуцін звярнуў увагу на тое, што цяпер КВЗэншчыкі дазваляюць сабе жартаваць пра начальнікаў упрост на сцэне Крамля. Дачакаўшыся, калі апладысменты сціхнуць, ён запытаў: «Вось гэта вы пра каго сказалі: «Ажаніўся, развёўся, шчаслівы?»

Публіка слухала Пуціна ў крамлёўскім канцэртным зале, стоячы.

Відэа з жартамі Пуціна апублікаваў YouTube-канал «ЮникКВНиОколоКВН».

У сакавіку 2014 года прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў абвесціў, што Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна развяліся.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў