«Калі прыйдзе загад з Расеі, беларускія чыноўнікі хутка зменяць партрэт прэзідэнта»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcmlFd0tYbWNjRUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Што будзе, калі ў Беларусь пачне рвацца «русский мир», разважалі адмыслоўцы ў праграме «Форум».

Гісторык ды пісьменнік Анатоль Тарас нагадаў, што ідэю «русского мира» пачаў распаўсюджваць патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла, калі ў 2007-ым годзе выказаўся, што «русский мир» там, дзе некалі была Расейская Імперыя або Савецкі Саюз. Крыху пазней гэтая ідэя трансфармавалася: «русский мир» вызначалі там, дзе ёсць расейская мова, расейская культура ці хоць нейкая частка расейскай гісторыі.

«Калі так падыходзіць, то Брайтан-Біч [раён кампактнага пражывання імігрантаў з Расеі – рэд.] у Нью-Ёрку – гэта таксама «русский мир»? Гэта вельмі зручная формула, бо калі ёсць палітычная патрэба, то можна сказаць, што «русский мир» усюды», – заўважыў Анатоль Тарас.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што некалі ва Украіне бытавалі выказванні, маўляў, украінцы і расейцы – гэта браты. Анексія Крыму прынесла ўкраінцам разуменне, што Украіна і Расея – гэта розныя дзяржавы са сваймі інтарэсамі.

«Не дай Бог, што нешта падобнае адбудзецца ў Беларусі, але цалкам верагодна, што такое можа здзейсніцца: калі раптам паступіць загад з Расеі, то беларускія чыноўнікі ды вайскоўцы ў адзін момант памяняюць партрэт прэзідэнта ў сваіх кабінетах, у адзін момант зменяць сцяг з беларускага на расейскі і ў адзін момант прымуць тую палітыку, якую нам дэманструе Крэмль. Таму адназначна, што да гэтага трэба ставіцца як да пагрозы, да гэтага трэба рыхтавацца і супраць гэтага трэба працаваць», – адзначыў Рыгор Кастусёў.

Больш – у дыскусіі на ток-шоу «Форум», якое выходзіць на «Белсаце» ў суботу раз на два тыдні а 21:10.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў