«Калі гэта будзе?». Парашэнка пра сяброўства Украіны ў НАТО


Паводле ўкраінскага прэзідэнта, перад уступленнем у НАТО ўва Украіны яшчэ «мноства працы».

Пятро Парашэнка падпіша закон аб аднаўленні курсу краіны на сяброўства ў НАТО.

«Гэтая заканадаўчая ініцыятыва была са мной узгодненая, кааліцыя прыняла актыўны ўдзел у прасоўванні гэтага закона», – заявіў Парашэнка ў размове з журналістамі ў Харкаве.

Паводле кіраўніка Украіны, мэта ўступіць у НАТА для Украіны не новая: Украіна вяртаецца да ранейшых задачаў.

«Як прэзідэнт краіны я павінен клапаціцца пра бяспеку дзяржавы, але калі гэта будзе? У нас наперадзе вельмі шмат працы, бо крытэры для таго, каб прэтэндаваць на сяброўства ў НАТА – надзвычайна высокія», – кажа Парашэнка.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў першачарговасць правядзення рэформаў з мэтай прывядзення дзяржавы ў адпаведнасці з крытэрамі НАТО перад падачай заяўкі на сяброўства ў гэтай арганізацыі.

«Давайце мы сёння будзем казаць не аб фармальным баку падачы заяўкі, а пра тое, што Украіне трэба зрабіць для таго, каб рэфармаваць нашую дзяржаву, каб яна адказвала тым крытэрам, якія неабходныя для сяброўства», – цытуе Парашэнка «Інтэрфакс».

Паводле Парашэнкі, план дзеянняў па сяброўстве ў НАТО, які дзейнічаў для Украіны ў 2008-2010-м гадах, цалкам супадаў з захадамі, прапісанымі ў Пагадненні аб асацыяцыі з Еўразвязам і з крытэрамі, якія неабходныя для сяброўства ў Паўночнаатлантычны альянс.

ДД

Стужка навінаў