Калі б творы Алексіевіч былі… музыкай (+ кліп)

video

https://youtu.be/AZFOXGonchY

Шведскі студэнт напісаў музычную кампазіцыю паводле твораў Святланы Алексіевіч. У Нобэлеўскім мультымедыяльным музеі ў Стакгольме гэтаму твору надалі статус афіцыйнай музычнай інтэрпрэтацыі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Музычная кампазіцыя зʼяўляецца часткаю выставы «Nobel Creations» у Нобэлеўскім музеі, прысвечанай сёлетнім лаўрэатам. Над выставай працавалі, між іншым, студэнты шведскага Каралеўскага каледжу музыкі.

Студэнт Оскар Ліндвал (Oskar Lindwall) стварыў арыгінальны трэк на падставе кніг Святланы Алексіевіч. Мы зрабілі відэаролік, спалучаючы гэтую кампазыцыю і выкарыстоўваючы архіў «Белсату».

10 снежня ў Стакгольме адбудзецца цырымоня ўзнагароджвання Святланы Алексіевіч. «Белсат» будзе ладзіць трансляцыю імпрэзы з перакладам на беларускую мову. Глядзець трансляцыю можна ў эфіры «Белсату» а 18:25, а таксама онлайн на старонцы belsat.eu

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары