«Калі б БiдЭ гуляў хоць бы ў палову таго як я баксую, то даўно б разрываў лігу чэмпіёнаў»: Гуркоў зноў стаў чэмпіёнам свету

video

Беларускі спартсмен здабыў тытул чэмпіёна свету ў самай прэстыжнай арганізацыі кікбоксінгу Kunlun Fight (#kunlunfight) у вагавай катэгорыі да 75 кг.

5 лістапада ў кітайскім горадзе Ухань кікбаксёр правёў тры баі запар.

На рынг Гуркоў выходзіў у шаліку з Пагоняй.

«Калі б футбольны клуб БiдЭ [імаверна, гаворка ідзе пра ФК БАТЭ. – Заўв. Belsat.eu] гуляў хоць бы ў палову таго як я баксую, то даўно б разрываў лігу чэмпіёнаў і не ганьбіўся падаючы ў суд на сваіх заўзятараў. А наагул Віталь сёння малайчына, стаў чэмпіёнам свету ў самай прэстыжнай арганізацыі кікбоксінга #kunlunfight, у адзін вечар правёў тры баі і вязе тытул чэмпіёна свету ў Менск», – паведамляе фанпэйдж беларускага байца ў «Facebook’у».

Калі б футбольны клуб БiдЭ гуляў хоць бы ў палову таго як я баксую, то даўно б разрываў лігу чэмпіёнаў і не ганьбіўся падаючы ў суд на сваіх заўзятараў. А наогул Віталь сёння малайчына, стаў чэмпіёнам свету ў самай прэстыжнай арганізацыі кікбоксінга #kunlunfight , у адзін вечар правёў тры баі і вязе тытул чэмпіёна свету ў Менск! P.S. Учынак заўзятара не ўхваляю і не падтрымліваю. Патрыёт gym сiла!!

Post udostępniony przez vital hurkou /Вiталь Гуркоў/ (@vitalhurkou)

30 ліпеня, ва Вроцлаве Гуркоў перамог у фінале турніру па муай-тай у межах Сусветных гульняў-2017.

32-гадовы Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе. Спарсмен спявае ў гурце Brutto і займаецца папулярызацыяй беларускай мовы і культуры. Ён запусціў лінеўку адзення з нацыянальнай сімволікай Gurcore.

ЮВ/ДР, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары