Калгасы на Палессі: замест заробка – 500 г хлеба


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGd1pDYWZOWGZ2bkUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Аддаўшы ўсё, што мелі, людзі месяцамі працавалі за «галачкі» на паперы, без грошай. Пра гэта ўзгадваюць палешукі, якія сталі героямі новага дакументальнага фільму «Белсата».

Чарговая хваля калектывізацыі, якая адбывалася ў Заходняй Беларусі пасля Другой сусветнай вайны, тэма не надта папулярная сярод гісторыкаў. А дарма.

Тых, хто ісці ў калгас не хацеў, высылалі ў Казахстан і Сібір. Каму пашчасціла застацца, дык абклалі непамернымі падаткамі.

«Малако ўжо сам не ясі, бо здаваць трэба. Упрогаладзь жылі», – узгадвае гераіня фільма, бацька якой наадрэз адмовіўся працаваць у калектыўнай гаспадарцы.

А хто згадзіўся, таксама галадаў. «Колькі мы аралі, колькі сеялі, атрымлівалі 500 г хлеба за дзень», – наракае жыхар палескай вёскі. Пасля пачалі плаціць грошы: 5 капеек за… дзень.

Больш цікавых гісторыяў вы даведаецеся, калі паглядзіце новы фільм Ягора Сурскага (відэа вышэй).

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў