Калгасы, гуд-бай? Ліквідацыя СПК мае выратаваць беларускую вёску


Адмовіцца ад калгасаў, каб аздаравіць рэгіянальную эканоміку прапануе кандыдат на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў.

Што рабіць з калгасамі, якія паглынаюць велізарныя грошы і застаюцца непрыбытковымі, заганяючы сваіх працаўнікоў за мяжу беднасці? Дыскусія вакол гэтага пытання разгарэлася падчас перадвыбарчых дэбатаў на тэлеканале «Белсат».

Пазбавіцца ад калгасаў заклікае кандыдат на дэпутацтва ад Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў (Горацкая акруга №82). Супраць выказваецца кандыдат на дэпутацтва ад кампаніі «Гавары праўду!» Сяргей Мякека (Гарадзенская-Ленінская выбарчая акруга №52).

Сяргей Мякека: Вы лічыце, што калгасаў у прынцыпе быць не павінна? Павінна быць толькі або фермерства або прыватнае кіраванне?

Андрэй Юркоў: Я хачу ўдакладніць: пэўны пераходны перыяд, безумоўна будзе, – адказаў Андрэй Юркоў. – Але нам трэба гэтую праблему вырашыць. Або гэта будзе акцыянернае таварыства. Сёння хто кіруе калгасам? Кіруе вертыкаль […] Гэта мусіць быць ліквідавана.

С.М.: Я магу не пагадзіцца. Я сам родам з калгасу. Я нарадзіўся ў Гарадзенскім раёне, і ў нас калгас даволі прыбытковы […] ды сацыяльна адказны. Калі запытаць людзей, я не ўпэўнены, што яны скажуць, што такі паспяховы калгас таксама трэба разбураць.

miakieka vybary

Сяргей Мякека

А.Ю.: Сустрэчнае пытанне: колькі такіх гаспадарак у Гарадзенскай вобласці?

С.М.: Такія гаспадаркі ёсць, дакладную колькасць я вам не скажу. Але разбураць тое, што ёсць, і тое, што працуе… Такое ўражанне, што вы больш хочаце нашкодзіць, чым дапамагчы.

А.Ю.: Ніхто не сказаў разбураць. Памяняць структуру ўласнасці, каб быў канкрэтны гаспадар […] Калгасам – капец, яны – лядашчыя. Ян не ў стане ні выплочваць заробкі, ні аплочваць бягучыя рахункі, ні даўгі перад банкамі. І з гэтым трэба штосьці рабіць. Што – я кажу канкрэтна: акцыянаванне, працэдура банкруцтва, вывад пад вонкавае кіраванне.

jurkou vybary 2016

Уладзімір Кацора ды Андрэй Юркоў

Гэта фрагмент трэцяй часткі перадвыбарчых дэбатаў на «Белсаце», прысвечаных жыццю ды праблемам рэгіёнаў. У ёй таксама ўзялі ўдзел кандыдаты на дэпутацтва ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандра Сьянава з Бабруйска (Асіповіцкая выбарчая акруга № 89) ды ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора з Гомля (Сельмашаўская выбарчая акруга №32 ).

Глядзець трэцюю частку дэбатаў цалкам:

Глядзіце перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» штодня пасля 21:00 па тэлевізары і ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы.

Глядзець перадвыбарчыя дэбаты на іншыя тэмы

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары