Калекцыянеры гатовыя набыць бракаваную беларускую пяцірублёўку за $ 200


Незвычайная пяцірублёўка

Мянчук знайшоў незвычайную беларускую банкноту, паведамляе сайт «Беларуская баністыка».

Унікальнасць банкноты ў тым, што серыйны нумар беларускіх грошай узору 2009 года звычайна складаецца з сямі лічбаў, у той час як серыйны нумар згаданай банкноты наміналам 5 рублёў 2009 года «AB 10000000» (восем лічбаў).

Баністы мяркуюць, што наяўнасць банкноты з васьмізначным нумарам варта расцэньваць як брак нягледзячы на тое, што існаванне такой банкноты «цалкам заканамернае, бо тыраж кожнай серыі банкнотаў (акрамя серыі замяшчэння) складае 10 млн экзэмпляраў».

Калекцыянеры пацвярджаюць сапраўднасць банкноты, таму што ўсе яе лічбы валодаюць свячэннем пад уздзеяннем УФ-выпраменьавання, да таго ж на банкноце прысутнічаюць усе публічныя ахоўныя элементы.

Паводле папярэдніх ацэнак, калекцыянеры гатовыя заплаціць за незвычайную банкноту не менш за $ 150-200.

НМ, belsat.eu, паводле belbonistika.com

Стужка навінаў