Каэфіцыент даверу – нуль


Аўкцыён па продажы доўгатэрміновых аблігацый праваліўся. Ніхто не стаў купляць дзяржаўныя каштоўныя паперы, хоць такі выгляд захоўвання сродкаў лічыцца адным з самых надзейных.

Мінфін выпусціў аблігацый на суму Br 500 мільярдаў, і здавалася б, зрабіў усё, каб каштоўныя паперы купілі. Стаўка даходу на сёння − даволі высокая: з разліку стаўка рэфінансавання Нацбанка (20%) + 1% і не абкладаецца падаходным падаткам.

Акрамя таго, доўгатэрміновыя аблігацыі звычайна выпускаюць з вялікім наміналам, каб іх куплялі гульцы з сур’ёзным капіталам. На гэты раз намінальны кошт адной аблігацыі складаў усяго Br 1 млн.

Гэта ўжо другая спроба Мінфіна прадаць аблігацыі − першы аўкцыён 10 верасня таксама праваліўся.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў