Кадыраў: Пагрозы для чачэнцаў, якія спрабавалі перайсці мяжу Польшчы, няма

video

Фота vestikavkaza.ru

Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Чачэніі заявіў, што чачэнцы, якія стварылі стыхійны лагер у Берасці і хацелі трапіць у ЕЗ, з’ехалі з краіны не з-за пагроз, а ў пошуках лёгкага жыцця. Абвінавачваннямі ў адрас уладаў яны хацелі дамагчыся статуса бежанца.

Паводле Кадырава, ён тыдзень разбіраўся з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы.

«Адправіў туды спецыяльна людзей, але ніхто з тых, хто спрабуюць перайсці мяжу, толкам не растлумачыў, хто яны, адкуль, навошта выехалі туды. Калі рэальна ім патрэбна дапамога, я гатовы быў адправіць туды тэхніку, каб прывезці іх дадому. Гэта нашы людзі, якія б у іх ні былі намеры, мы павінны імі займацца », – заявіў Кадыраў.

Ён дадаў, што гэтыя людзі свабодна могуць прыехаць у Чачэнію ці з’ехаць: міграцыя – гэта нармальны працэс, кожны вольны свабодна перамяшчацца і жыць, там, дзе яму па душы.

«Хто ім можа пагражаць, калі іх ніхто нават не ведае? Я ўвогуле не разумею палітыку гэтых людзей. Яны прадаюць усю сваю маёмасць, звязваюцца з аферыстамі для таго, каб іх незаконна пераправілі праз мяжу, пішуць усякую лухту, каб атрымаць статус бежанца, а потым, губляючы гонар і годнасць, ходзяць і плачуць дзеля кавалка хлеба», – дадаў ён.

29 жніўня ля памежнага пераходу сабралася каля 200 чачэнцаў, якія беспаспяхова спрабавалі перасекчы мяжу праз аўтадарожны пункт пропуску на аўтобусе, а таксама цягніком Берасце-Тэрэспаль. 31 жніўня яны разышліся.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары