Кадыраў даў пасады ва ўрадзе Чачэніі гумарыстам з КВЗ


Каманда КВЗ Чачэніі. Фота kivinka.ru

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у гонар Дня КВЗ, які адзначаецца 8 лістапада, прызначыў чальцоў рэспубліканскай каманды Клубу вясёлых і знаходлівых на важныя пасады ва ўрадзе і заканадаўчым сходзе рэспублікі.

«Я шчыра павіншаваў каманду КВЗ, пажадаў шчасця і ўдачы! Ну а поспех на самай справе не прымусіў чакаць. У самым канцы сустрэчы ўсе 11 ветэранаў КВЗ атрымалі працу ва ўрадзе, парламенце і ў міністэрствах рэспублікі. Упэўнены, што яны хутка адаптуюцца да новых умоў і праявяць сябе з найлепшага боку», – паведаміў Кадыраў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», падае Бі-Бі-Сі.

Дорогие друзья! Международный День КВН! Вы знаете, есть такой праздник! Не просто праздник, а торжество Всемирного масштаба! И он отмечается 8 ноября. По этому поводу воскресным вечером собрались участники сборной команды КВН Чеченской Республики. Я, как почётный Президент Клуба, с удовольствием принял приглашение. Мы вспоминали самые интересные и курьёзные случаи в многолетней истории команды. Ребята очень талантливые. Их юмор неиссякаем, имеет крепкие корни в народном фольклоре. Вечер прошёл на одном дыхании. Я искренне поздравил команду КВН, пожелал счастья и удачи! Ну а удача на самом деле не заставила ждать. В самом конце встречи все 11 ветеранов КВН получили работу в правительстве, парламенте и в министерствах республики. Уверен, что они быстро адаптируются к новым условиям и проявят себя с лучшей стороны. #Кадыров #Россия #Чечня #КВН

Фото опубликовано Аллах Велик!!! (@kadyrov_95)

Аб прызначэнні Кадыраў паведаміў камандзе ў нядзелю ўвечары падчас святочнай сустрэчы з чальцамі каманды. Рамзан Кадыраў з’яўляецца ганаровым прэзідэнтам каманды КВЗ Чачэніі.

Сёлета ўлетку Кадыраў прызначыў кіраўніком адміністрацыі кіраўніка краіны і ўраду Чачэніі свайго 27-гадовага пляменніка – Іслама Кадырава, які раней займаў пасаду мэра Грознага.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары