Кадыраў дапамог вызваліць з лівійскага палону беларускіх дактароў


Іна Бабуш і Сяргей Здота

Іна Бабуш і Сяргей Здота на свабодзе, напісаў Кадыраў у сваім Тэлеграме.

«Узброеныя людзі працяглы час утрымлівалі іх у Лівіі. Мы прыклалі вялікія намаганні для вызвалення дактароў. Сёння Бабуш і Здота будуць у Маскве», – паведаміў Кадыраў.

Медыкі прыехалі працаваць у Лівію ў 2010 годзе, калі там пачыналася грамадзянская вайна. У кастрычніку 2017-га іх кантракты скончыліся. Групоўка, якая кантралюе горад Зінтан пасля звяржэння Муамара Кадафі, адмовілася выпускаць спецыялістаў. Невядомыя затрымалі беларусаў. Лекараў змясцілі ў кватэры ў прыватным сектары, адабраўшы неабходныя дакументы.

«Калі яны выказалі жаданне з’ехаць пасля заканчэння кантракту, ім спрабавалі інкрымінаваць медычную памылку, каб прымусіць застацца ў Лівіі. Ім паведамілі, што калі яны не будуць працаваць, ім выставяць абвінавачанне, што можа пагражаць зняволеннем на тэрмін як мінімум чатыры гады», – распавяла дыпламатычная крыніца выдання «Коммерсант».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары