Кадравыя пературбацыі Лукашэнкі: Ладуцька, goodbye


Кіраўнік дзяржавы разгледзеў кадравыя пытанні, у выніку якіх ад займанай пасады быў вызвалены Мікалай Ладуцька. Новым мэрам сталіцы прызначылі былога міністра ЖКГ Андрэя Шорца. 

Пра гэта паведамляецца на афіцыйна старонцы прэзідэнта.  

Мікалай Ладуцька ўзначаліў сталічную мэрыю ўлетку 2010 года. Аднак чорная котка паміж Лукашэнкам і ўжо былым начальнікам Менгарвыканкаму прабегла яшчэ ў 2011 годзе. Тады кіраўнік дзяржавы пачаў крытыкаваць менскія ўлады і пагражаць звольніць Ладуцьку «за бюракратыю, карупцыю і няўменне працаваць з інвестарамі пры будаўніцтве значных аб’ектаў». Напыклад, Лукашэнку не задавальняла рэалізацыя праектаў «Менск-сіці» і «Чыжоўка-Арэны». 

Прэзідэнт РБ скардзіўся, што кіраўнік Менгарвыканкаму не выконвае дадзеных яму абяцанняў.

 

«Гэтая тэма – будаўніцтва ў Менску – дайшла да крайняй кропкі. Скажу проста: я больш не мае намеру гэтага цярпець. Калі гэта задавальняе ўрад і нават праваахоўныя органы, то мяне гэта вельмі не задавальняе», – падкрэсліваў Лукашэнка.

У лютым 2013 года за хабар у асабліва буйных памерах да 14 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці быў асуджаны першы намеснік Ладуцькі Ігар Васільеў. 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў