Кабзон прысвяціў песню Матароле. «Акіян Эльзы» – Паўлу Шарамету

video

10 снежня 2016 г. «Менск-Арэна» Фота: censor.net.ua

Песню «Мы из бессмертья» Іосіф Кабзон выканаў падчас маскоўскага канцэрту з нагоды 20-годдзя «Землячества Донбассовцев».

«Артыст, што тут сказаць», – напісаў у сваім «Facebookʼу» вядомы расейскі пісьменнік ды прыхільнік «расейскага свету» Захар Прылепін.

Аднаго з галоўных камандзіраў прарасейскіх баевікоў – Арсенія Паўлава, больш вядомага як Матарола забілі сёлета ў Данецку.

10 снежня ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы» выступіў на «Менск-Арэне». Падчас выступу фронтмэн гурту Святаслаў Вакарчук прысвяціў песню «Мить» («Імгненне») беларускаму журналісту Паўлу Шарамету, якога сёлета забілі ў Кіеве. Як піша nn.by, напрыканцы песні многія гледачы ўсталі, уся «Менск-Арэна» свяцілася агеньчкамі мабільнікаў, а Святаслаў Вакарчук дадаў: «Дзякуй за Пашу».

У 2014 г. падчас менскага канцэрту «Акіяну Эльзы» міліцыя адбірала сцягі. Падчас сёлетняга канцэрту падобных інцыдэнтаў не было.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары