Кабылы не лягчэй


Напэўна лепшымі ратавальнікамі былі б фатографы: звычайна менавіта яны з’яўляюцца ў небяспечных месцах першымі.

Гэтым, годным для застаўкі кампутарнага экрану марскім краявідам можна любавацца ў Іруазскім моры, адным з самых небяспечных у свеце. Перапады ў глыбіні ягонага дна і дна праліву Ла-Манш утвараюць тут моцныя, небяспечныя для суднаходства плыні. Іруаз здаўна быў асвоены французамі ў вайсковых і гаспадарчых мэтах. Для паляпшэння суднаходных умоваў яны збудавалі некалькі маякоў. Ла Жумэн, маяк Кабылы, стаў самым вядомым з іх дзякуючы здымку марыніста Жана Гішара.

Пра самы вядомы здымак французскага фатографа чытайце ў аўтарскім праекце Дзяніса Дзюбы «Паралакс».

Стужка навінаў