Кабякоў сустрэўся з еўракамісарам у пытаннях пашырэння ЕЗ


Прэм’ер міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся ў Люксембургу з Еўрапейскім камісарам у пытаннях пашырэння ЕЗ і палітыкі добрасуседства Ёганэсам Ханам.

Бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага звязу», піша дзяржаўнае агенцтва belta.by.

Падчас сустрэчы Ёганэс Хан заявіў пра гатовасць ЕЗ распачаць экспертную працу па стварэнню асноўных элементаў «усёабдымнага пагаднення аб узаемадзеянні Беларусі і Еўрапейскага звязу».

27 кастрычніка ў Люксембургу распачаўся беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум «Belarus. Invest in tomorrow».

9 кастрычніка стала вядома, што Кіраўнік Беларусі можа ўзяць удзел у саміце «Усходняга партнёрства» у Бруселі. ЕЗ гатовы прыняць беларускую дэлегацыю «без абмежаванняў».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў