Кабякоў прызнаў, што з заробкам у 500 USD, які абяцаў Лукашэнка, ёсць праблемы


Беларуская эканоміка за 9 месяцаў выканала гадавы прагноз па ВУП, аднак рост заробкаў у насельніцтва адстае ад графіка. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума ўраду.

«Па тэмпах росту валавога ўнутранага прадукту выйшлі на ўзровень 101,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта адпавядае гадавому прагнозу. Агульная сітуацыя ў эканоміцы захоўваецца стабільнай, выконваюцца амаль усе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўраду і Нацыянальнага банку», – заявіў Андрэй Кабякоў.

З пачатку года экспарт тавараў і паслуг склаў $ 23 млрд., што на 19,2% вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сальда па таварах і паслугах склалася станоўчым у памеры $ 478 млн, або 1,4% да ВУП.

Між тым, Кабякоў прызнаў, што ўзровень намінальных заробкаў ніжэй, чым прадугледжана планам-графікам па выхаду да канца года на Br1 тыс. За жнівень сярэдняя заработная плата склала Br844 рубля 40 капеек (згодна з графікам меркавалася Br896). Найбольшае адставанне па Віцебскай вобласці – на Br115.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары