Кабякоў: не разглядаем выкарыстанне крыптавалюты ва ўнутраным абароце


Андрэй Кабякоў

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў выказаўся пра выкарыстанне крыптавалютаў у Беларусі.

Выступаючы сёння ў Алматы на пленарным паседжанні міжнароднага форуму «Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі», ён заявіў:

«Мы не разглядаем пытанне аб тым, каб дапусціць крыптавалюты ў нашым унутраным абароце. Такая задача не ставіцца. Мы проста паспрабавалі ўрэгуляваць адносіны па асноўных інструментах – тэхналогіі блокчэйн, майнінгу, выкарыстанню крыптавалютаў. Але яшчэ раз падкрэсліваю – мы гэта робім у рамках рэгулятарнай пляцоўкі, то бок Парку высокіх тэхналогіяў. Натуральна, калі там будзе нешта сур’ёзнае атрымлівацца, то мы будзем вырашаць, як гэта рэалізоўваць і на сваім унутраным рынку».

Таксама Андрэй Кабякоў заклікаў краіна ЕАЭС разам працаваць у галіне цыфрызацыі.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў