Суд над актывістам Аляксандрам Кабанавым прайшоў сёння ў Бярозе Берасцейскай вобласці. Суддзя вынес прысуд 5 сутак арышту.
У адказ на гэтае зал пракрычаў «Ганьба!» у бок уладаў, якія прынялі і рэалізуюць антыканстытуцыйны дэкрэт.
На судзе прысутнічала грамадзянская актывістка Наталля Папкова, якая ў зале суду пракрычала тройчы «Жыве Беларусь!». Лозунг падтрымалі некалькі мужчынскіх галасоў.
Дарэчы, на Маршы 5 сакавіка Наталля не патрапіла. З 3 па 6 сакавіка спадарыня Папкова знаходзілася ў берасцейскай псіхіятрычнай лякарні. Па афіцыйнай версіі, актывістку затрымалі праз тое, што яна не зʼявілася ў псіханеўралагічны дыспансер. Дзяўчына у знак пратэсту абвясціла галадоўку.
У той жа дзень затрымалі і арганізатара Маршу Андрэя Шарэнду. Да суда, які адбыўся 6 сакавіка, яго трымалі ў ІЧУ Берасця. Актывісту суд прызначыў спагнанне ў памеры 25 базавых велічынь.
Глядзіце таксама: Дзе і калі ў сакавіку адбудуцца пратэсты супраць Дэкрэту № 3
За ўдзел у пратэстах 5 сакавіка ў Берасці асудзілі Андрэя Дзенюшкіна, Руслана Халікава, Аляксандра Казлянку, Паўла Завадскага і Дзмітрыя Леўчука. Анархістаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным, калі маладзёны вярталіся дадому.
Затрыманняў магло быць і болей, але дзякуючы прысутнасці здымачнай групы «Белсату» большасці маладзёнаў, паслядоўнікаў анархістскага руху, удалася яго пазбегчы.
Каля тысячы ўдзельнікаў выйшлі 5 сакавіка на вуліцы Берасця, каб сказаць «не» дэкрэту № 3. Людзі не стрымліваліся ў выказваннях ды адрасавалі іх не толькі мясцовым чыноўнікам, але і галоўнаму ініцыятару ганебнага закону.
Пра затрыманне актывіста Кабанава ў сацсетках паведаміў лідар партыі АГП Анатоль Лябедзька.
У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.
Там, дзе не пазначана, месца і час збору ўдакладняюцца.
XX, belsat.eu