Каб захаваць уладу, кіраўніцтва дзяржавы мусіць вярнуцца да каранёў


«Наша ўлада вымушана прыйсці да таго, каб звярнуцца да сваіх каранёў. І нават для захавання сваёй жа ўлады, каб захаваць свае пазіцыі, выпрацаваць нейкі стрыжань. 20 гадоў улада ў розных сферах шукала ідэалогію. І ў савецкім мінулым, але ўсё паказала, што гэта не працуе. Нікуды не дзенешся, трэба звяртацца да сваіх каранёў», – лічыць гісторык Віктар Яўмененка.

На думку культуролага Ірыны Шумскай большасць прафесійных гісторыкаў не могуць папулярна прадставіць гістарычную інфармацыю.

«У цяперашнім выглядзе наўрад ці існуе антывірус ад расейскай прапаганды. Гісторыя гэта не нейкі кароткі адрэзак часу, а шматвекавы працэс. Нацыянальная гісторыя – гэта той падмурак на якім грунтуецца і сталее нацыя. Калі грамадства гэтага не ўсведамляе, яно мае рызыку асімілявацца ў нейкае іншае».

«Дарэчы ўлада зараз шмат чаго не забараняе. Яна не можа адкрыта перайсці на наш бок. Гэта правіла гульні падтрымання і атрымання грошай ад Расеі», – дадае Віктар Яўмененка.

Ці цікавяцца беларусы сваёй гісторыяй?

Папулярызатары гісторыі Ірына Шумская і Віктар Яўмененка дыскутуюць пра шляхі актывізацыі нацыянальнае самасвядомасці ды абуджэння гістарычнае памяці беларусаў.

Стужка навінаў