«Каб узнавіць імперыю, Расея заатакуе Польшчу»


Паводле былога в.а. міністра абароны Польшчы Рамуальда Шарамецьева, менскія дамоўленасці – крывадушнасць з боку Пуціна.

Палітык не мае сумневаў, што Масква імкнецца да аднаўлення свайго ўплыву ў Еўропе.

«Расея хоча заатакаваць Польшчу, бо хоча ўзнавіць імперыю. Расея сцвярджае, што яе імперыя будзе складацца з земляў ад Уладзівастоку да Лісабону, і яна бачыць партнёраў для стварэння такой супольнасці на Захадзе, у Нямеччыне, Францыі, Іспаніі ды Італіі. У сярэдзіне Еўропы ёсць такая язва, як Польшча, якая невядома чаму трымаецца ЗША і сімпатызуе Украіне, які не хоча паддавацца Расеі. Што зрабіць, каб гэтая супольнасць стварылася? Выразаць язву» – сказаў ён у ітнэрвю tvn24.pl.

Эксперт крытычна ацаніў менскія пагадненні. На ягоную думку, адразу было зразумела, што сепаратысты не будуць іх выконваць.

Кіеў абвінаваціў Маскву ў зрыве менскіх дамоўленасцяў. Замірэнне, якое мелася наступіць 15 лютага так і не наступіла. Зацятыя баі ідуць у Дэбальцава. Адзін з лідараў сепаратыстаў Эдуард Басурын, заявіў у аўторак, што баевікі кантралююць каля 90 % гораду. Украінскія жаўнеры адступаюць ад Дэбальцава, а Уладзімір Пуцін прапанаваў украінскім вайскоўцам здацца.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў