Падняць курс удалося коштам вялізных стратаў. Рэзервы Цэнтрабанку ўпершыню ўпалі ніжэй за 400 млрд долараў.
За тыдзень з 13 да 19 снежня золатавалютныя рэзервы Расеі знізіліся да 398,9 млрд долараў. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанку.
З 12 снежня рэзервы знізіліся на 15,7 мільярда долараў.
Дзякуючы інтэрвенцыям удалося дабіцца ўмацавання рубля з 66 да 54 адносна долара.
Расея назапасіла вялікія золатавалютныя рэзервы дзякуючы экспарту нафты ды газу. Максімуму яны дасягалі перад крызісам 2008 года, тады яны складалі 590 млрд долараў.