Каб схаваць нястачу, прадавачка падпаліла краму


Загадчыца крамы ў Слуцкім раёне давала кліентам харчы ў доўг, а потым брала крэдыт, каб заплаціць па пазыкам. Калі сума чарговага доўга вырасла да Br 2000, жанчына інсцэнізавала крадзеж.

Следчыя лічаць, што гэта зрабіла загадчыца крамы.

«З мэтай утойвання нястачы магазін падпаліла 43-гадовая загадчыца, інсцэнізаваўшы перад гэтым крадзеж», – заяўляюць праваахоўнікі.

Старонка УУС Менскага аблвыканкаму падае, што ўночы загадчыца вынесла з крамы сейф, адкрыўшы яго ключом і пакінуўшы непадалёк некалькі пакетаў з дробяззю. Побач яна рассыпала цыгарэты, паклала бутэльку гарэлкі і каўбасу, каб інсцэнаваць крадзеж.

Жанчына цягам некалькіх месяцаў давала вяскоўцам харчы ў доўг. Не ўва ўсіх атрымлівалася разлічвацца своечасова, таму ў касе паступова ўтварылася нястача.

Ад жніўня да кастрычніка ў касе вясковай крамы ўтварылася нястача ў Br 2 000. Фота – УУС Менскага аблвыканкаму

Міліцыя дадае, што загадчыца нядаўна брала крэдыт для пагашэння чужых даўгоў – яны былі выяўленыя раней падчас чарговай рэвізіі.

Ад жніўня да кастрычніка сума запазычанасці дасягнула каля Br 2 000. Фота – УУС Менскага аблвыканкаму

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці». Ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Падазраваную змясцілі ў ізалятар часовага атрымання.

ДД

Стужка навінаў