Каб перайсці ў БАТЭ, новы трэнер выкупіў свой кантракт у папярэдняга клуба


Алег Дулуб кажа, што перамовы з абодвума – папярэднім і новым – клубамі былі няпростымі.

Паводле новага галоўнага трэнера БАТЭ, гэтае прызначэнне – вялікі крок у ягонай кар’еры, над сыходам з «Чарнаморца» ён не браў час на роздумы.

«Прынцыповую згоду даў адразу, – кажа Дулуб у размове з прэсавай службай клуба. – Далей пачаліся тэхнічныя моманты. Ільвіная доля ўсяго часу перамоваў з кіраўніцтвам БАТЭ прыйшлася на абмеркаванне складу трэнерскага штаба».

Паводле Дулуба, перамовы з «Чарнаморцам» таксама былі «няпростымі і працяглымі».

«У выніку знайшлі кампраміснае рашэнне, – сказаў Алег Дулуб. – Праўда, мне давялося выкупіць свой кантракт. Але гэта дэталі. У цэлым усе вырашылі цывілізавана».

Асістэнтамі Алега Дулуба ў БАТЭ стануць Аляксей Бага, Дзмітрый Молаш, Васіль Хамутоўскі і ўкраінец Аляксандр Граноўскі.

Новы настаўніка БАТЭ зоймецца ў клубе «скразной працай»: пачынаючы ад галоўнага трэнера першай каманды і заканчваючы ўсімі трэнерамі груп падрыхтоўкі.

ДД

Стужка навінаў