Каб не стаяць гадзінамі на мяжы: памежны камітэт запусціў новы сэрвіс


19 красавіка Дзяржаўны памежны камітэт запусціў на сваім сайце сэрвіс «Графікі чэргаў».

Звесткі аб колькасці аўтамабіляў на выездзе з Беларусі абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу.

У адмысловым раздзеле на сайце gpk.gov.by карыстальнікі могуць даведацца пра сярэднюю колькасць грузавых і легкавых аўтамабіляў у чарзе на дадзены момант і сярэдні паказнік цягам тыдня.

Звесткі аб чэргах на мяжы за тыдзень ілюструюцца ў выглядзе графікаў з вынікамі аналізу дадзеных аб чэргах за апошнія 4 тыдні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў