«Каб людзі туды не скакалі». Вакол каляднай ялінкі ў Бабруйску – дзве агароджы


У цэнтры Бабруйску паставілі калядную ялінку. Вакол яе – агароджу. А вакол агароджы – яшчэ адну агароджу.

Фотаздымак святочнага дрэва ў сваім «Фэйсбуку» апублікавала спадарыня Марына Маўчанава-Бушынская.

«Каб не збеглі ад нястрыманага навагодняга вяселля», – каментуе фота жанчына.

У дарожна-эксплуатацыйнай службе БУКДДЭП «Белсату» заявілі, што агароджа патрэбная, «каб людзі не не скакалі пад ялінку».

«Там электрычнасць падведзеная. Агароджу паставілі, каб, не дай бог, не здарылася няшчаснага выпадку», – сказала дыспетчар.

Навошта вакол агароджы яшчэ адна – у арганізацыі не ведаюць.

ДД

Стужка навінаў