«Каб гуманітарным навукам выжыць, ім трэба змяніцца». У Беларусь прыехаў Ганс Ульрых Гумбрэхт


А крызіс гуманітарных навук, пра які навукоўцы кажуць апошнія два дзесяцігоддзі, закрануў, без сумневу, і Беларусь, лічыць прафесарка ЕГУ філосаф Таццяна Шчытцова: «Ім сёння трэба даказваць, чаму яны важныя і патрэбныя грамадству. Такая сітуацыя і ў свеце, і ў Беларусі, і ў Беларусі яна яшчэ мае сваю спецыфіку, звязаную з афіцыйнай палітыкай у дачыненні гуманітарных навук, гуманітарных даследаванняў у нашай краіне».

На думку прафесара Гумбрэхта, паўплывалі на гэта і электронныя тэхналогіі – дзякуючы інтэрнэту гуманітарныя веды сталі дасяжныя ўсім, таму цяпер для таго, каб гуманітарным навукам выжыць, ім трэба змяніцца.

«Яны мусяць стаць хутчэй стылем жыцця – інтэлектуальным стылем. Але пры гэтым гуманітарныя навукі не мусяць даваць адказаў або гатовых рашэнняў – наадварот, яны мусяць дапамагаць думаць шырэй», – кажа Гумбрэхт.

Лекцыя Ганса Ульрыха Гумбрэхта – першая ластаўка цэлага цыклу дыскусіяў пра гуманітарныя навукі, які распачаў Інстытут Гётэ ў Менску. Усе лекцыі будуць бясплатныя, анонсы хутка з’явяцца ў сацыяльных сетках.

Найбольш важная праца амерыканскага філосафа Ганса Ульрыха Гумбрэхта – кніга «1926 год», у якой аўтар паддае ўсебаковаму даследаванню і асэнсаванню 1926 год у гісторыі і культуры.

Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык

Стужка навінаў