Алегу Ларычаву далі 5 содняў

video

Каардынатар стрыт-арт-праекту «Signal» спадзяваўся на штраф, але быў гатовы да содняў: «На Акрэсціна – файныя людзі», – заявіў актывіст перад паседжаннем.

Суддзя Вікторыя Шабуня з суду Цэнтральнага раёну Менску вырашыла пакараць Алега Ларычава 5 суткамі адміністратыўнага арышту за «дробнае хуліганства»: маўляў, на выхадзе з піцэрыі ён «лаяўся матам і махаў рукамі».(Увечары 26 красавіка Ларычаў разам з аналітыкам Сяргеем Чалым знаходзіўся ў кругласодневай піцэрыі на станцыі метро «Інстытут культуры» у Менску, якую яны пакінулі разам.)

Як распавяла сяброўка Алега Ларычава Ганна, апошні раз яна яго бачыла 24 кастрычніка – перад сваім ад’ездам у Гомель, затым сувязь падтрымлівалі праз інтэрнэт, а ў ноч з серады на чацвер яна абарвалася. Дзяўчына распавяла, што звярталася ў Кастрычніцкае і Маскоўскае РУУС Менску, аднак там адказалі, што Ларычава ў іх няма.

У ноч на 28 красавіка Ганне патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што ў пятніцу ў судзе Цэнтральнага раёну Ларычава будуць судзіць паводле арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

4 красавіка Ларычаў быў збіты невядомымі ў пад’ездзе свайго дому і дастаўлены ў Больніцу хуткай дапамогі.

Алег Ларычаў – каардынатар беларускай стрыт-арт сполькі «Signal», арганізатар фестывалю «Urban Myths», які наведвалі вулічныя мастакі з розных краінаў.

Алег Ларычаў у «Размове дня»

У апошнія месяцы ў Менску з’явіўся шэраг вострасацыяльных графіці і постэраў: калючы дрот на выяве, што сімвалізуе сяброўства Менску ды Масквы, налепкі «зялёных чалавечкаў» ды аплікацыі з партрэтамі экс-кіраўніцы Мінпрацы і сацабароны Марыяны Шчоткінай, міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, камандзіра сталічнага АМАПу Дзмітрыя Балабы. Аўтары постэраў з выявамі чыноўнікаў ды «зялёных чалавечкаў» невядомыя.

«Сяброўства» Масквы ды Менску

«Зялёныя чалавечкі» у Менску

Напад у пачатку красавіка Ларычаў звязаў з тым, што на старонцы суполкі «Signal» была размешчаная абвестка пра тое, што неабходная дапамога аўтарам дадзенага праекту.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары