Каардынатар Руху «За Свабоду» выкрыў аферу з удзелам «Дынама»


Каардынатар Руху «За Свабоду» у Берасці Дзяніс Турчаняк і блогер, аўтар праекту «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін падрыхтавалі спецыяльнае расследаванне пад назвай «Дынамаўская афера».

У цэнтры ўвагі аўтараў – скандал, які ўзнік пасля будаўніцтва новай крамы «Рублёўскі» на перакрыжаванні вуліцаў Валгаградскай і Луцкай у Брерасці.

Справа ў тым, што участак, на якім стаіць «Рублёўскі» Аляксандр Лукашэнка прадставіў у якасці падтрымання аднаму з прадпрыемстваў, якія належаць УП «Дынама-Цэнтр».

«Участак дастаўся спартсменам без удзелу ў аўкцыёне, то бок, бясплатна, яны былі вызваленыя ад аплаты арэнды за гэтую зямлю», – гаворыцца ў рэпартажы.

«У сваёй дакладной запісцы, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Кабякоў дакладваў Лукашэнку са спасылкай на ліст фізкультурнага таварыства «Дынама«, пра тое, што «Дынама» меркавала атрымаць прыбытак з кожнага аб’екту прыкладна па 100 тысяч долараў», – адзначыў Дзяніс Турчаняк.

Па cловах cябры Рады Руху, Кабякоў «не стаў называць рэальную цану, за якую дзяржава сама магла прадаць з аўкцыёну ўчастак, або правы на яго арэнду, а з выручаных грошай вылучыць спартсменам 100 тысяч долараў, на якія яны разлічвалі».

Спадар Турчанок адзначыў, што ў выпадку з крамай «Рублёўскі» «дынамаўцы» выкарысталі зямельны ўчастак у інтарэсах трэцяй асобы.

«Сэнс перадачы ўчастка для падтрымання спорту цалкам страчаны», – падкрэсліў Турчаняк.

«Дынама-цэнтр» назаўсёды пазбавіўся правоў на гэты зямельны ўчастак, адзначыў Сяргей Пятрухін і запытаўся: Чаму гарадскія ўлады пры гэтым не правялі аўкцыён?

Глядзіце спецыяльнае расследаванне

Стужка навінаў