John Silver сцвярджае, што праз крымінальны пераслед з’ехаў ва Украіну


Стваральнік сайту 1863x.com распавёў пра месяц у «псіхушцы» і крымінальныя справы, што завялі на яго.

У вялікім артыкуле ананімны стваральнік і рэдактар сайту 1863x.com распавёў пра сваё таямнічае знікненне ў траўні. Ён сцвярджае, што яго затрымалі і абвінавацілі паводле арт. 130 ч.1 (распальванне рэлігійнай варожасці), найвышэйшае пакаранне да якім дасягае 5 гадоў турмы. Праз два дні знаходжання ў ізалятары на Акрэсціна, якія суправаджаліся допытамі, прымусова змясцілі «Навінкі» – на добраахвотную судова-псіхічную экспертызу, піша John Silver.

Артыкул выклікаў рэзананс. Але шмат хто не верыць у праўдзівасць гэтай гісторыі.

«Калі людзі баяцца, яны любяць шукаць апраўданні ўласнай баязлівасці», – звяртаецца да скептыкаў падчас размовы з Belsat.eu John Silver.

А таксама звяртаецца да беларускіх сілавікоў:

«Вельмі хацелася б, каб нашыя сілавікі звярнулі ўвагу на тых, хто пагражае нашай краіне, а не на тых, хто добраахвотна імкнецца яе абараніць».

Ніжэй падаем кавалкі гісторыі з артыкула, што змешчаны на сайце 1863x.com.

«А гэтым часам мая нявеста даведвалася пра ўсе бонусы звання «галоўны і адзін сведка крымінальнай справы заснавальніка рэсурсу 1863x.com». Мне абяцалі, што не будуць яе кранаць, але замест гэтага цягалі некалькі дзён на стомныя 8-гадзінныя допыты, без адваката», – піша хлопец.

Пасля вызвалення ў статусе «абвінавачаны, пад падпіскай аб невыездзе» заснавальнік рэзананснага рэсурсу прыдумаў гісторыю пра «слежку ФСБ». Паводле John Silver, праваахоўнікі прапаноўвалі патлумачыць сваю адсутнасць тым, што «ездзіў у адпачынак».

Ён кажа, што следчы намякаў, што не хоча, каб сайт 1863x.com зноў запускаўся. Калі ж хлопец гэта зрабіў, на яго завялі другую справу – паводле арт.342 ч.2 (распаўсюд парнаграфіі), згодна з якім пагражае пакаранне ад 2 да 4 гадоў турмы.

«І калі па першай справе я быў гатовы даць бой уласнымі сіламі, чакана прайграць (пра нашыя суды відавочнае пісаць не буду), заплаціць штраф, атрымаць умоўны тэрмін, хімію ці пару гадоў у калоніі, то пры думках пра другую справу мяне перапаўняла гнеў. Я б ні ў якім выпадку не стаў цярпець такую х..рню», – піша Jhon Silver.

Ён прызнаецца, што з’ехаў ва Украіну. Будзе працягваць рабіць сайт і плануе вярнуцца ў Беларусь пры першай магчымасці.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў