Джон Керы: Вашынгтон не зацікаўлены ў канфлікце з Масквой


У Белым доме заявілі пра жаданне адмяніць санкцыі супраць Расеі. У тым выпадку, калі Крэмль будзе выконваць свае дамоўленасці з Украінай. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы ў Берліне на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім калегам з ФРГ Франк-Вальтэрам Штайнмаерам.

На думку Штайнмаера, ужо цяпер трэба падумаць пра крытэрыі магчымага зняцця абмежавальных мераў. Для адмены санкцый Расея павінна выканаць тры ўмовы.

«Па-першае, вызваленне бакамі буфернай зоны і адмова ад выкарыстання цяжкага ўзбраення. Па-другое, эфектыўная ахова мяжы. Па-трэцяе, неабходна правядзенне рэгіянальных запланаваных на снежань выбараў у вобласцях, якія кантралююцца сепаратыстамі».

Раней Барак Оўбама заяўляў, што ЗША адменіць санкцыі, калі Масква зменіць сваю пазіцыю ў дачыненні да Украіны. 12 верасня Вашынгтон увёў новыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх банкаў, нафтавых кампаній і прадстаўнікоў абароннага сектара, куды патрапілі «Газпром» і «Газпрамбанк».

ДР, belsat.eu паводле en.ria.ru

Стужка навінаў