«J:морс» адзначыць 15-годдзе канцэртам «у аблоках»


Гурт запрашае на сольны канцэрт, дзе правядзе «музычную левітацыю» і прэзентуе новыя песні.

22 лістапада ў менскай залі «Prime Hall» гурт «J:морс» адзначыць сваё 15-годдзе.

«Для нас «J:морс» гэта перадусім атмасфера, якая ўсе гэтыя гады застаецца нязменнай, як бы не мянялася наша музыка. Гэта такі лёгкі транс, нібы парыш у аблоках. Мы хочам не толькі азірнуцца назад, але і паглядзець наперад. Сабраць публіку не толькі ўчорашнюю і сённяшнюю, але і заўтрашнюю», – кажа лідар калектыву Уладзімір Пугач.

Нядаўна гурт адыграў канцэрт на вышыні 10 кіламетраў – на борце рэйсу «Менск-Амстэрдам». На бліжэйшым жа выступе «J:морс» плануе здзівіць слухачоў не толькі музыкай, але і цікавымі тэхнічнымі рэчамі.

Канцэрт адбудзецца 22 лістапада а 19:00.
Інфармацыя і замова квіткоў па тэлефонах +375 29 332 17 17, +375 33 332 17 17.

Стужка навінаў