«Je suis маскаль» – Менск просіць прабачэння за абуральныя паводзіны сваіх жыхароў


Менскія ўлады папрасілі прабачэння ў расейцаў за скандальны інцыдэнт падчас святкавання Дня Волі, падчас якога група маладзёнаў скакала, выкрыкваючы слоган «Хто не скача, той маскаль». З гэтай нагоды Плошча Перамогі ў Менску была ўпрыгожана расейскім сцягам, а над Плошчаю вывесілі банер «Je suis маскаль».

Відэа, якое трапіла ў сацсеткі, абурыла расейцаў. Амбасада Расеі накіравала ноту пратэсту Менгарвыканкаму з патрабаваннем прынесці афіцыйныя прабачэнні.

«Выпадак скандальны, і гэта Менгарвыканкам даў згоду на дэманстрацыю. Мы абяцалі, што наступным разам на такога роду мерапрыемстве будзе забаронена падскокваць», – распавёў “Belsat.eu” ананімны чыноўнік гарадскіх уладаў.

Сёння а 20 гадзіне на Плошчы Пабеды адбудзецца цырымонія прымірэння паміж Расеяй і Беларуссю і супольнае ўскладанне кветак да помніку Перамогі. Таксама чакаецца фальклорны канцэрт пад дэвізам «Je suis маскаль».

ЯБ, belsat.eu

Стужка навінаў