Ізраільскія ўлады знялі металадэтэктары на Храмавай гары праз ціск з боку міжнароднай супольнасці


На ўваходзе на Храмавую гару ў Іерусаліме больш няма металадэтэктараў. Іх усталяванне некалькі дзён таму справакавала гвалт і смяротныя сутыкненні паміж ізраільцянамі і мусульманамі. Рада бяспекі ААН, а таксама дыпламатычныя лідары свету ў адзін дзень выказалі папярэджанне Ізраілю, што ўнутраны канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай набывае масштабы рэлігійнай вайны. Ізраільскія ўлады пайшлі насустрач.

Камітэт бяспекі Ізраілю пагадзіўся на «рэкамендацыі з боку ўсіх арганізацыяў замяніць дагляд з дапамогай металадэтэктараў на іншыя сродкі бяспекі, у тым ліку, з выкарыстаннем новых тэхналогіяў», – вядзецца ў афіцыйным камюніке кабінета прэмʼер-міністра Ізраілю.

Па тэме: 

Ад ранку ў аўторак металадэтэктары былі дэмантаваныя.

Адразу пасля таго, як ізраільскія ўладамі абвясцілі аб сваім рашэнні, на ўваходзе да святога месца сабраліся некалькі соцень мусульманаў, каб адсвяткаваць перамогу. Адзін з прысутных запусціў феерверк, на што адразу ж адрэагавала ізраільская паліцыя. Сход мусульманаў разагналі гукавымі бомбамі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў