Ізраільскім вайскоўцам забаранілі гуляць у Pokemon Go


У арміі лічаць, што камеры і сістэмы геалакацыі на смартфонах могуць прывесці да ўцечкі сакрэтнай інфармацыі.

Вайсковае кіраўніцтва таксама асцерагаецца, што вайскоўцы могуць загрузіць пірацкую версію гульні, у выніку чаго з камер тэлефона могуць быць выкрадзеныя фатаграфіі вайсковых баз, а таксама дадзеныя аб самім размяшчэнні падраздзяленняў.

  • Жыхар Флорыды ледзь не забіў падлеткаў, якія шукалі пакемонаў Pokemon GO – гульня для мабільных тэлефонаў пра «кішэнных монстраў», якую на пачатку ліпеня прадставіла японская кампанія Nintendo. Pokemon Go б’е рэкорды папулярнасці ва ўсім свеце. Па ліку актыўных карыстальнікаў яна ўжо абагнала Twitter ды Tinder. У ёй фактычна аб’ядноўваюцца лічбавы і рэальны свет. Удзельнікі віртуальнай гульні наведваюць разнастайныя месцы ў сваіх населеных пунктах у пошуку «пакемонаў».

ДР паводле bbc.com

Стужка навінаў