Ізраільскі самалёт збілі з расейскага зенітна-ракетнага комплексу «Бук»


Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па «іранскіх» цэлях у Сірыі, пасля чаго па самалётах быў адкрыты агонь з сірыйскіх сістэмаў супрацьпаветранай абароны (СПА).

Агонь вёўся з зенітна-ракетных комплексаў савецкай і расейскай вытворчасці С-200 і «Бук-М2» (код NATO – SA-5 і SA-17), паведаміў прадстаўнік арміі Ізраіля падпалкоўнік Ёнатан Канрыкус.

Зранку 10 лютага прэс-служба Арміі абароны Ізраіля паведаміла, што вайскоўцы перахапілі іранскі беспілотнік, запушчаны з Сірыі, і здзейснілі атаку на «іранскія цэлі» на тэрыторыі суседняй краіны.

Ёнатан Канрыкус апублікаваў відэа ліквідацыі беспілотніка.

Сірыйскі бок паведамляе, што сілам супрацьпаветранай абароны ўдалося адбіць атаку і падбіць «некалькі ізраільскіх самалётаў». Таксама афіцыйны Дамаск паведаміў, што беспілотнікі выкарыстоўваліся для выяўлення пазіцыяў баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Падбіты знішчальнік F-16 упаў на поўначы Ізраіля. Лётчыкі катапультаваліся і выжылі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў