Ізраільская контрвыведка знайшла «сваіх» сярод баевікоў «Ісламскай дзяржавы»


Прынамсі два этнічных габрэя змагаюцца за «Ісламскую дзяржаву», паведамляе «The Times of Israel».

Працаўнікі ізраільскай контрвыведчай службы «Шын Бет» распавялі выданню, што адзін з іх – 28-гадовая жанчына.

Другі габрэй, які ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю – 32-гадовы мужчына. І мужчына і жанчына нарадзіліся ў Савецкім саюзе, але выраслі ў Ізраілі. Паводле спецслужбы пара перайшла ў іслам і пазней накіравалася ў Сірыю, каб змагацца на баку ІД.

Контрвыведка высветліла, што за ІД ваюе яшчэ 18 грамадзянаў Ізраіля. Большасць з іх – арабскага паходжання.

Усе, хто ўступіў у ІД будуць пазбаўленыя ізраільскага грамадзянства, піша «The Times of Israel».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў